У Марзалюк — золата, у беларускіх лёгкаатлетаў — срэбра

У Марзалюк — золата, у беларускіх лёгкаатлетаў — срэбра

Беларускія спартсмены працягваюць павялічваць колькасць медалёў, заваяваных на II Еўрапейскіх гульнях. У пятніцу зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы ўзяла срэбра ў камандных спаборніцтвах. Трыбуны мінскага стадыёна "Дынама" былі ў значнай ступені запоўнены — паглядзець на барацьбу лёгкаатлетаў прыехаў Аляксандр Лукашэнка. Ён, вядома ж, быў расчараваны, паколькі залатыя медалі ў беларусаў вырвалі ўкраінцы. На трэцім месцы — зборная Германіі.

Таксама ў пятніцу парадавала Васіліса Марзалюк, якая перамагла ў фінале турніру па барацьбе ў катэгорыі да 76 кілаграмаў. У паядынку з немкай Фрэнсі Раедэлт лік 9:0 на карысць Марзалюк. А на "Мінск-Арэне" велагоншчыца Ганна Церах заваявала бронзу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі