У маскоўскім ЦСКА Іллю Шкурына прывіталі па-беларуску: Сардэчна запрашаем!

У маскоўскім ЦСКА Іллю Шкурына прывіталі па-беларуску: Сардэчна запрашаем!

Маскоўскі футбольны клуб ЦСКА афіцыйна аб'явіў пра падпісанне кантракту з беларускім нападаючым 20-гадовым Іллём Шкурыным. Ён разлічаны на 4,5 гады. У Twitter расійскага клуба футбаліста прывіталі па-беларуску: Сардэчна запрашаем!

Шкурын — найлепшы бамбардзір беларускага чэмпіянату 2019 года — 19 галоў. Ён выступаў за сталічны "Энергетык-БДУ", гуляў за маладзёжную зборную Беларусі. Сайт армейцаў адзначае, што апошнім клубам Іллі было брэсцкае "Дынама". Такім чынам, пацвярджаецца інфармацыя, што ён быў выкуплены дынамаўцамі ў "Энергетыка-БДУ". Аднак форвард не паспеў пагуляць за "Дынама", адразу ж быў прададзены расійскаму клубу (паводле неафіцыйнай інфармацыі, за 500 тысяч еўра).

Галоўным трэнерам ЦСКА з'яўляецца беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі