У Мазыры заўзятараў заклікаюць не скандаваць "ненарматыўную лексіку"
Заўзятары "Славіі"
У Мазыры футбольных заўзятараў заклікаюць не скандаваць на стадыёне "ненарматыўную лексіку" і не абражаць суддзяў. За такое парушэнне ў матчы са "Слуцкам" нядаўна на 2000 рублёў быў аштрафаваны футбольны клуб "Славія". Цяпер жа ён нагадвае сваім заўзятарам "правілы паводзін на стадыёнах падчас правядзення спартыўных спаборніцтваў".
"Мазырскія заўзятары заўсёды адрозніваліся інтэлігентнасцю і асаблівай культурай заўзення: горача падтрымліваючы любімую каманду, яны не дазвалялі сабе абражаць ні саперніка, ні іншых гледачоў, ні арбітраў, — піша прэс-служба "Славіі". — Хочацца, каб так было і надалей. У футболе — не месца агрэсіі і мату, памятаеце пра гэта і не дазваляйце эмоцыям браць верх над розумам. Заўзейце культурна!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.