У мінскім метро 11 сакавіка правядуць абследаванне пасажырскіх плыняў

11 сакавіка ў мінскім метро пройдзе абследаванне пасажырскіх плыняў, паведамляюць "Мінск-навіны". Яно будзе ладзіцца з моманту адкрыцця станцый і да закрыцця метро, паведаміў начальнік КУП "Мінскі метрапалітэн" Расціслаў Юрэня.

На ўваходзе кожнаму пасажыру будуць выдаваць спецыяльны квіток. На ім будзе паказаны нумар станцыі, дзе чалавек увайшоў у метро. На выхадзе квіток трэба будзе аддаць работніку метро. Калі пасажыр згубіць талон, у яго ўдакладняць, на якой станцыі ён спусціўся ў метро.

У абследаванні будуць удзельнічаць больш за 1600 работнікаў метрапалітэна. Для пасажыраў на гэты дзень падрыхтавана 1,2 мільёна квіткоў.

Атрыманыя звесткі дапамогуць даведацца працягласць паездак пасажыраў у метро, загрузку перасадачных станцыяў "Кастрычніцкая" і "Купалаўская". У адпаведнасці з гэтым будзе карэктавацца графік руху як цягнікоў метро, так і наземнага транспарту.  

Апошні раз такое абследаванне ладзілася ў метро ў 2002 годзе. Пасля яго інтэрвалы руху цягнікоў у гадзіну пік былі скарочаныя з 3,5 хвіліны да 2,5.

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі