У Мінску афіцэра запасу будуць судзіць за ўхіленне ад прызыву

Маладога афіцэра маглі адправіць у лес на ўзмацненне аховы мяжы / t.me/modmilby/
У Мінску афіцэра запасу будуць судзіць за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу. У ваенкамат ён не прыйшоў, на тэлефанаванні не адказваў, апраўдальных дакументаў не падаў. Пры гэтым падпісаў папярэджанне "аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыву".
Была распачатая крымінальная справа, яе ўжо перадалі ў суд.
Абвінавачанаму 23 гады. Афіцэрскае званне яму было прысвоена пасля вучобы на вайсковай кафедры адной з ВНУ сталіцы. Знік ён у ліпені 2024-га, калі па позве яго чакалі ў ваенкамаце Партызанскага раёна "для прыняцця рашэння па прызыву на ваенную службу". Не прайшоў і медасведчанне.
Малады чалавек сцвярджае, што ў перыяд прызыўной кампаніі захварэў, але па медыцынскую дапамогу не звяртаўся — яго даглядала дзяўчына. Пры гэтым сваю віну цалкам прызнаў. Раней праблем з законам ён не меў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.