У Мінску грузавік сутыкнуўся з маршруткай, ёсць пацярпелыя

На месцы здарэння / t.me/gaiminsk/
У Мінску грузавік сутыкнуўся з маршруткай, якая стаяла каля прыпынку грамадскага транспарту. Як пішуць даішнікі, здарэнне адбылося ў сераду каля 14:40 на Даўгінаўскім тракце. Аўтамабілем Gaz, які наехаў на маршрутку, кіраваў 21-гадовы вадзіцель. Што стала прычынай ДТЗ, высвятляецца.
Ад удару мікрааўтобус адкінула на прыпынак, пашкоджаная яго канструкцыя. У бальніцы для абследавання завезлі пяць чалавек. Прэс-служба Мінаховы здароўя ўдакладняе, што ўсе яны шпіталізаваныя. У пацярпелых дыягнаставаны спалучаныя траўмы рознай ступені: чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы, удары, ірваныя раны.
Як паведамляе Следчы камітэт, калі мікрааўтобус адкінула на тратуар, ён збіў 37-гадовую жанчыну. У яе цяжкія траўмы. Іншыя пацярпелыя — 4 пасажыраў маршруткі. У іх "нязначныя цялесныя пашкоджанні".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.