У Мінску пачаўся суд над прадстаўнікамі стартап-хаба "Імагуру"

Стартап-хаб Imaguru / megapolis-real.by

Стартап-хаб Imaguru / megapolis-real.by

У Мінскім гарсудзе 2 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць прадстаўнікоў стартап-хаба "Імагуру" — Таццяны Марыніч, Анастасіі Хамянковай і Яўгена Пугача.

Агулам іх вінавацяць паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку паводле ч. 1 арт. 357 КК — "змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады".

Суд над Марыніч і Хамянковай будзе завочны, а Яўгена Пугача трымаюць пад вартай з ліпеня 2023 года.

Як сцвярджае следства, Марыніч і Хамянкова маюць дачыненне да "шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". Яны нібыта "стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фармаваннем, на інтэрнэт-рэсурсах якога размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія праходзілі ў 2020-м годзе".

Таксама кіраўнікоў "Імагуру" вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. За цэсць гадоў дзейнасці ім налічылі 220 тысяч рублёў шкоды.

У сакавіку 2021-га хаб "Імагуру" ў Мінску штурмавалі сілавікі ў масках. Яны затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. Пасля гэтага ўстанова зачынілася. Пазней "Імагуру" аднавіла сваю дзейнасць за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі