У Мінску шматдзетную маці адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах
Іна Панова / spring96.org
У Мінску шматдзетную маці Іну Панову асудзілі на паўтара года калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у пратэстах. Як паведамляюць праваабаронцы, яна знаходзіцца за кратамі з 15 ліпеня. Крымінальную справу разглядаў суд Ленінскага раёна сталіцы. Панову прызналі вінаватай у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак".
37-гадовая Іна Панова прызнаная палітзняволенай. У судзе яна аспрэчвала свой удзел у акцыі пратэсту. Тое, што яна была на адным з маршаў разам з дзіцём, абвінавачанне расцаніла як абцяжваючыя абставіны. Пановай выставілі грамадзянскі іск на суму больш за 7000 рублёў, які разгледзяць у грамадзянскай вытворчасці.
Вядома, што жанчына выхоўвае чацвярых дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.