У Мінску ўлады вызначылі 12 пляцовак для выступленняў вулічных музыкаў

У Мінску ўлады вызначылі 12 пляцовак для выступленняў вулічных музыкаў

У Мінску ўлады вызначылі 12 пляцовак у падземных пераходах для выступленняў вулічных музыкаў. У інтэрнэце ўжо з'явілася іх карта. Аднак музыкі павінны прайсці папярэдні адбор, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".

Вулічныя музыкі змогуць выступаць з траўня 2017 года ў наступных месцах: гэта падземныя пешаходныя пераходы да гандлёвага цэнтра "Сталіца", на скрыжаванні вуліцы Леніна — праспект Незалежнасці, на станцыях метро "Каменная Горка" (выхад у бок гандлёвага цэнтра "Мацярык"), "Пушкінская" (выхад у бок кінатэатра "Аўрора"), "Малінаўка" (выхад у бок гандлёвага цэнтра "Прастор"), "Партызанская" (выхад у бок ўнівермага "Беларусь"), "Трактарны завод" (выхад у бок бульвара Трактарабудаўнікоў), "Уручча" (выхад у бок вуліцы Старынаўскай), "Пятроўшчына" (выхад у бок медуніверсітэта), "Плошча Якуба Коласа" (выхады ў бок ЦУМа і ў бок Камароўскага рынку), "Інстытут культуры" (выхад у бок Дома быту).

Аднак музыкі, каб атрымаць дазвол на выступленне ў гэтых месцах, павінны прайсці папярэдні адбор. Яны мусяць спачатку запоўніць заяўку. Папярэднім адборам будзе займацца "Мінскканцэрт". Тых музыкаў, хто яго пройдзе, запросяць выступіць 13 траўня на тэрыторыі Верхняга горада. Там прафесійнае журы ацэніць узровень выканаўцаў і вызначыць, што атрымае дазвол.

Ад удзельнікаў патрабуюць, каб быў выключна жывы гук, каб у камандзе не было больш за 5 чалавек, максімальная праграма мусіць працягвацца дзве гадзіны, адсутнасць ненарматыўнай лексікі. Выканаўцам дазволяць на месцы раздаваць паліграфічную прадукцыю з інфармацыяй пра сябе і пра анонсы сваіх канцэртаў

У Мінску ўлады вызначылі 12 пляцовак для выступленняў вулічных музыкаў
Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі