У Мінску выклікалі МНС, каб дастаць галаву жанчыны з лесвічных парэнчаў

Жанчына затрымалася ў лесвічных парэнчах / mchs.gov.by
Жанчына затрымалася ў лесвічных парэнчах / mchs.gov.by

У Мінску выклікалі ратавальнікаў на дапамогу жанчыне, якая не магла самастойна дастаць галаву з лесвічных парэнчаў. Як паведамляюць у МНС, такая нестандартная сітуацыя адбылася ўвечары 3 верасня. Спецыялісты выехалі на выклік у пад'езд жылога дома на вуліцы Громава.

Жанчына была ў нецвярозым стане, але ў прытомнасці.

Калі мы прыбылі да месца выкліку, высветлілася, што галава жанчыны затрымалася паміж металічнымі прутамі лесвічных парэнчаў. Мы прынялі рашэнне расціснуць рукамі пруты, — распавёў выконваючы абавязкі начальніка варты выратавальнай часткі №35 Валерый Хаванскі. — Я і выконваючы абавязкі камандзіра аддзялення Аляксандр Супрунюк расцягвалі іх у бакі, а ў гэты час старэйшы пажарны Аляксандр Ісайка прытрымліваў галаву пацярпелай.

Стан дзяўчыны здавальняючы, пасля вызвалення з пасткі, жанчыну перадалі медыкам і шпіталізавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі