У Мінску зачынілі канцэртную пляцоўку Prime Hall
Prime Hall / portalbilet.ru
У Мінску зачынілі Prime Hall. Канцэртная пляцоўка на апошнім паверсе "Кароны Замак” не працуе з 15 студзеня.
На афіцыйным сайце Prime Hall напісана, што пляцоўка зачыненая часова па тэхнічных прычынах. Падрабязнасцяў няма.
Адміністрацыя абяцае дадаткова паведаміць на сайце і ў сацсетках, калі пляцоўка зноў запрацуе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.