Мінскі Палац Рэспублікі адмяніў канцэрт у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі

Палац Рэспублікі

Палац Рэспублікі / Еўрарадыё

У мінскім Палацы Рэспублікі адмянілі канцэрт праз тэракт у "Крокус Сіці Холе". "У сувязі з трагічнымі падзеямі ў Падмаскоўі канцэрт "Беларусь — мая песня", які мусіў адбыцца 23 сакавіка ў Мінску, адмяняецца", — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства культуры.

Таксама Еўрарадыё стала вядома, што ў Лідзе перанеслі конкурс "Зорны дождж — 2024" і "шэраг забаўляльных мерыпрыемстваў". Гэта звязана з гібеллю людзей у Расіі.

З вечара 22 сакавіка, калі адбыўся тэракт, беларусы нясуць кветкі да расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Мінску, Брэсце і Гродне.

Минский Дворец Республики отменил концерт в связи с терактом в Подмосковье

Тэракт у “Крокус Сіці Хол” адбыўся ўвечары 22 сакавіка. Узброеныя мужчыны ўварваліся ў канцэртную залу і пачалі страляць. Таксама яны разлілі гаручую вадкасць і падпалілі яе. Відавочцы распавядаюць, што чулі выбухі. 

Пачаўся пажар, ахвярамі якога таксама стала шмат людзей. Сярод цяжка параненых ёсць грамадзянін Беларусі. За яго жыццё змагаюцца расійскія медыкі.

Нападнікі з'ехалі з месца здарэння на белым "Рэно" (па некаторых звестках, аўтамабіляў было два). Іх шукалі некалькі гадзінаў. Раніцай 23 сакавіка з'явілася інфармацыя, што двое падазраваных ва ўчорашнім тэракце затрыманыя непадалёк ад мяжы Расіі з Беларуссю. Гэта нібыта грамадзяне Таджыкістана. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі