Ціханоўская пра тэракт у Маскве: Нагадвае захоп "Норд-Оста" і школы ў Беслане

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская пракаментавала тэракт у Падмаскоўі: "[Напад на "Крокус Сіці Хол"] нагадаў мне пра падзеі напачатку 2000-х. Захоп "Норд-Оста", закладнікі ў Беслане. Трагедыя, якая і тады аказалася нагодай для вайны".

Лідарка беларускіх дэмсілаў заяўляе, што калі вайну абвесцяць зноў, гэта будзе азначаць непасрэдную небяспеку для Беларусі, "якую Расія зробіць паўнавартаснай удзельніцай сваіх планаў". "Трагедыя будзе не па тэлевізары, мы будзем глядзець проста на яе", — дадае Ціханоўская.

Палітык выказала спачуванні сем'ям і блізкім загінулых, а таксама заклікала беларусаў паклапаціцца пра сваю бяспеку.

Тэракт у “Крокус Сіці Хол” адбыўся ўвечары 22 сакавіка. Узброеныя мужчыны ўварваліся ў канцэртную залу і пачалі страляць. Таксама яны разлілі гаручую вадкасць і падпалілі яе. Відавочцы распавядаюць, што чулі выбухі. Пачаўся пажар, ахвярамі якога таксама стала шмат людзей.

Нападнікі з'ехалі з месца здарэння на белым "Рэно" (па некаторых звестках, аўтамабіляў было два). Іх шукалі некалькі гадзінаў. Раніцай 23 сакавіка з'явілася інфармацыя, што двое падазраваных ва ўчорашнім тэракце затрыманыя непадалёк ад мяжы Расіі з Беларуссю. Гэта нібыта грамадзяне Таджыкістана. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі