У Беларусі створаць рэестр выканаўцаў і іншых творчых работнікаў

У Беларусі складуць рэестр выканаўцаў і іншых творчых работнікаў / pixabay.com
У Беларусі складуць рэестр выканаўцаў і іншых творчых работнікаў / pixabay.com

У Беларусі плануецца стварыць рэестр выканаўцаў і іншых творчых работнікаў, якія адказваюць за распрацоўку і рэалізацыю сцэнарыяў. Адпаведныя прапановы пададзеныя ва ўрад, заявіў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

"У мэтах абароны гледачоў ад нядобрасумленных арганізатараў мерапрыемстваў з 2023 года работа па правядзенні гастроляў замежных выканаўцаў сканцэнтраваная ў руках філармоній і іншых буйных дзяржаўных канцэртных арганізацый. Ва ўрад унесеныя прапановы пра стварэнне рэестра выканаўцаў і іншых творчых работнікаў, якія адказваюць за распрацоўку і рэалізацыю сцэнарыяў", цытуе БЕЛТА словы міністра.

Дарэчы, дзеля рэгулявання канцэртнай дзейнасці з 1 жніўня 2022 года ў Беларусі ўведзены рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Як распавядала Еўрарадыё, 22 лютага кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка заявіў, што ўсе работнікі ўстаноў культуры ў краіне сталі "байцамі ідэалагічнага фронту".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі