У Беларусі ўсе працаўнікі ўстаноў культуры сталі "байцамі ідэалагічнага фронту"

У РБ на першае месца ставіцца не прафесіяналізм, а ідэалогія / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У РБ на першае месца ставіцца не прафесіяналізм, а ідэалогія / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі ўсе працаўнікі ўстаноў культуры сталі "байцамі ідэалагічнага фронту". Пра гэта на калегіі Мінкультуры заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка. З 2020-га ідзе "зачыстка" ўстаноў культуры ад іншадумцаў. Ужо да пачатку мінулага года за "палітыку" звольнілі каля 300 чалавек. Цяпер чыноўнікі спахапіліся, думаюць, кім замяніць гэтых людзей.

"Відавочна, што пытанне падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для галіны стаіць даволі востра, — цытуе словы Сергяенкі БЕЛТА. — Выклікае занепакоенасць недахоп маладых сцэнарыстаў, рэжысёраў, мастакоў, тэхнічных работнікаў. Падрыхтоўка вядзецца слаба або... наогул не вядзецца. Трэба даваць дарогу маладым. Вядома, хутка прафесіяналам у гэтай галіне не станеш. Але гэтую працу трэба праводзіць".

У сваім выступе кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта запытаўся ў прысутных, якім чынам яны збіраюцца "замацаваць у краіне" таленавітую моладзь? Яе ён назваў "рэзервам". Пры гэтым стаіць задача не дапускаць ніякага іншадумства: "Ва ўстановах культуры іншай ідэалогіі, акрамя дзяржаўнай, быць не можа. Па сутнасці, усе работнікі культуры — байцы ідэалагічнага фронту. На кіруючых пасадах і ў рэзерве павінны быць прафесіяналы і патрыёты з цвёрдай дзяржаўнай пазіцыяй".

А міністр культуры Анатоль Маркевіч абрынуўся на "здраднікаў" ва ўстановах культуры. Такім чынам "зачысткі" працягнуцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі