У Мінску адмянілі канцэрт гурта ЛСП

У Мінску адмянілі канцэрт гурта ЛСП

У Мінску адмянілі канцэрт беларускага гурта ЛСП, на які былі прададзеныя ўсе квіткі.

"На жаль, канцэрт адмяняецца па незалежных ад артыста і арганізатара прычынах",гаворыцца на сайце Falcon Club, дзе мусіў адбыцца выступ.

Раней праўладныя каналы неаднаразова пісалі пра саліста гурта і яго падтрымку пратэстоўцаў.

Арганізатары прымаюць заяўкі на вяртанне грошай за набытыя квіткі да 1 снежня. Вяртаць грошы будуць з 1 лістапада да 1 сакавіка 2022 года ў парадку чарговасці падачы заявак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі