У моладзевага актывіста ў Курапатах забралі бел-чырвона-белы сцяг
Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам сёння быў затрыманы моладзевы актывіст Алесь Гнеўка. Ён удзельнічаў у акцыі ўшанавання памяці ахвяраў сталінізму.
Падставай для затрымання стаў бел-чырвона-белы сцяг, які ў сумцы хлопца знайшлі міліцыянты. Сцяг канфіскавалі, а Алеся Гнеўку праз нейкі час адпусцілі.
Нагадаем, 29 чысла кожнага месяца дэмакратычная грамадскасць ушаноўвае ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Сёлета спаўняецца 70 гадоў кульмінацыі тэрору ў 1937 годзе.
БелаПАН