У нашых весляроў маглі зладзіць вобшук, бо ў Францыі допінг караецца крымінальна

У нашых весляроў маглі зладзіць вобшук, бо ў Францыі допінг караецца крымінальна

Жорсткія вобшукі беларускай зборнай весляроў у Францыі — правакацыя, накіраваная на выдаленне нашых спартсменаў з ліку прэтэндэнтаў на алімпійскія медалі, гаворыць доктар вяслярскай зборнай Беларусі Алена Калаўр у інтэрв’ю sb.by.

Але, як даведалася Еўрарадыё, у Францыі за допінг прадугледжваецца крымінальная адказнасць. Таму на вобшуку былі прадстаўнікі паліцыі і пракуратуры.

У нашых весляроў маглі зладзіць вобшук, бо ў Францыі допінг караецца крымінальна

“Яны там допінг прыраўнялі да наркотыкаў. Выкарыстанне, прызначэнне, распаўсюд, незаконны абарот забароненых субстанцый, а таксама адмова ад дапамогі расследаванню прадугледжвае крымінальную адказнасць”, — распавядае дырэктар Беларускага нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА) Дзяніс Мужухін.

Ён перакананы, што метады кантролю мусяць быць адэкватнымі і сувымернымі. У сувязі з гэтым антыдопінгавае агенцтва Беларусі накіравала афіцыйны запыт Сусветнаму антыдопінгаваму агенцтву (WADA) з патрабаваннем растлумачыць правамернасць правядзення жорсткага ператрусу беларускай каманды на зборах у Францыі.

У Беларусі за ўжыванне допінгу крымінальнай ці адміністратыўнай адказнасці няма. Толькі дысцыплінарная — спартовая дыскваліфікацыя. Па словах Дзяніса Мужухіна, у нас ніколі не праводзіліся такія агрэсіўныя вобшукі з прымяненнем праваахоўных сілаў, тым больш падчас збораў:

“Калі б была дакладная наводка, што ў нас дзе-небудзь у Стайках доктар якой-небудзь замежнай зборнай на паток паставіў прымяненне забароненых прэпаратаў, і былі б якія-небудзь рэальныя паказанні сведак, можа, тады б і можна было больш жорсткія меры прымяняць”.

У нашых весляроў маглі зладзіць вобшук, бо ў Францыі допінг караецца крымінальна
Фота са збораў у Ла Тампль-сюр-Ло: mozyr-greblia.by

Па словах галоўнага трэнера нашай вяслярскай зборнай Уладзіміра Шантаровіча, раніцай 12 красавіка на базу ў французскім Ла Тампль-сюр-Ло, дзе пражывала і трэніравалася каманда, прыйшлі паліцэйскія. Яны абшуквалі пакоі, дапытвалі спартсменаў, спрабуючы дамагчыся ад іх прызнанняў ва ўжыванні забароненых рэчываў. Вобшук быў ініцыяваны антыдопінгавым агенцтвам Парыжа і дазволены пракурорам горада Ажэн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі