Украінскую лыжніцу беларускага паходжання адхілілі ад Алімпіяды за допінг

Украінскую лыжніцу беларускага паходжання адхілілі ад Алімпіяды за допінг

Ад удзелу ў Алімпіядзе адхілілі ўкраінскую лыжніцу Валянціну Камінскую. Яна здала станоўчы допінг-тэст, паведамляе Міжнароднае агенцтва допінг-тэставання (ITA).

Камінская — ураджэнка Магілёва. Да 2018 года яна выступала за беларускую зборную. Трохразовая чэмпіёнка Беларусі, удзельніца Алімпійскіх гульняў 2014 і 2018 гадоў.

У Пекіне допінг-тэст 34-гадовай лыжніцы паказаў наяўнасць трох забароненых прэпаратаў. Камінскай забаранілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах, трэніроўках або якой-небудзь іншай дзейнасці падчас Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

Гэта рашэнне яна мае права аспрэчыць у Спартыўным арбітражным судзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі