У пенсіянеркі, якая прыляцела з Вены, мытнікі знайшлі 150 тысяч еўра

У пенсіянеркі, якая прыляцела з Вены, мытнікі знайшлі 150 тысяч еўра

У беларускай пенсіянеркі, якая прыляцела ў Мінск на самалёце з Вены, мытнікі знайшлі больш за 150 тысяч еўра. Гэтыя грошы яна незадэкларавала (сума перавышае дазволеную ў 18 разоў) і схавала ў сваіх рэчах, у тым ліку і ў багажы. Як паведамляе прэс-служба Мінскай рэгіянальнай мытні, мытнікі звярнулі ўвагу, што 65-гадовая жанчына, якая ў аэрапорце абрала "зялёны" калідор, нервуецца. І яе накіравалі ў калідор "чырвоны".

Спачатку падчас агляду багажу і ручной паклажы знайшлі 10 тысяч еўра. Далей быў асабісты дагляд жанчыны, знайшлі два канверты з 20 тысячамі еўра ў кожным і яшчэ адзін з 38 тысячамі еўра. У самаробным поясе былі яшчэ 73 тысячы еўра (пераважна купюры па 200 і 500 еўра). Праводзіцца праверка.

У пенсіянеркі, якая прыляцела з Вены, мытнікі знайшлі 150 тысяч еўра
У пенсіянеркі, якая прыляцела з Вены, мытнікі знайшлі 150 тысяч еўра
customs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі