У Беларусі ў расіяніна ў багажы знайшлі 120 кг жывых лобстараў
Лобстараў "без дакументаў" перадалі ветэрынарнай службе
У Беларусі ў расіяніна ў багажы мытнікі знайшлі 120 кг жывых лобстараў. З такім незвычайным грузам мужчына прыляцеў у Мінск з Дубая. Пры гэтым у аэрапорце пайшоў праз "зялёны калідор", але яго спынілі для дадатковай праверкі. Падчас яе і знайшлі "5 скрынак з камерцыйнай партыяй лобстараў на 29 тысяч рублёў".
Для асабістага карыстання дазваляецца ўвозіць да 5 кг такіх тавараў і толькі пры наяўнасці ветэрынарнага сертыфіката. У грамадзяніна Расіі такіх дакументаў не было. Ён хацеў зарабіць, прадаўшы лобстараў, а ў выніку давядзецца заплаціць штраф — да 30% ад кошту тавару. А лобстараў перадалі ветэрынарнай службе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.