Расіяніна са зброяй затрымалі на беларуска-польскай мяжы

Пісталет Glock 18, знойдзены ў расіяніна

Пісталет Glock 18, знойдзены ў расіяніна / Памежны камітэт

На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску Брэст увечары 28 лістапада затрымалі грамадзяніна Расіі. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, у нагрудных кішэнях яго курткі быў схаваны разабраны пісталет.

Знаходку выявілі брэсцкія памежнікі. Экспертыза пацвердзіла, што гэта 9-міліметровы пісталет  Glock 18 аўстрыйскай вытворчасці. Ураджэнец Чачэнскай Рэспублікі расказаў, што пісталет ён вёз у падарунак знаёмаму.

Замежніка ўзялі пад варту. За кантрабанду зброі яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі