У перастрэлцы ў Славянску загінула тры чалавекі

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-службу МУС Украіны, двое загінулых былі мясцовымі жыхарамі, які дзяжурылі на блок-пасту, асоба трэцяга загінулага зараз удакладняецца. Апроч таго, яшчэ трое чалавек атрымалі раненні, двое адмовіліся ад шпіталізацыі.



Паводле ўкраінскіх праваахоўнікаў, а 2.20 да блок-паста пад’ехалі невядомыя на чатырох аўтамабілях і адкрылі агонь па людзях, якія там дзяжурылі. У адказ таксама пачуліся стрэлы.



Затым невядомыя на двух аўтамабілях, каля 12 чалавек, з’ехалі з месца здарэння ў кірунку Харкаўскай вобласці. Пры гэтым яны забралі забітых і параненых, іх колькасць невядомая. Два аўтамабілі, якія засталіся на месцы, былі знішчаныя актывістамі ў выніку падпалу.



“Правы сектар” не бярэ на сябе адказнасць за гэты інцыдэнт і лічыць падобныя абвінавачванні з боку Расіі правакацыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі