У Пінску абвясцілі каранцін праз небяспечнага шкодніка

Амерыканскі белы матылёк і гняздо яго вусеняў 

Амерыканскі белы матылёк і гняздо яго вусеняў  / wikimedia.org

У Пінску абвясцілі каранцінны рэжым у сувязі з выяўленнем амерыканскага белага матылька (Hyphantria cunea Drurу), піша "Пінскі веснік".

Раённая Дзяржінспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін увяла яго з 2 верасня ў межах усяго Пінска.

Кіраўнікам арганізацый, індывідуальным прадпрымальнікам і "ўсім фізічным асобам, якія знаходзяцца ў межах каранціннай фітасанітарнай зоны", неабходна тэрмінова праверыць свае зямельныя ўчасткі і прылеглыя тэрыторыі на наяўнасць гэтага шкодніка. Выяўленыя ачагі будуць ліквідоўваць за кошт землекарыстальнікаў.

Характэрнай прыкметай ачага амерыканскага белага матылька з'яўляюцца гнёзды з павуціны, якія плятуць калоніі вусеняў. Пачаўшы з некалькіх аплеценых лісткоў, гнёзды могуць дасягаць 1-1,5 м, а часам і аплятаць цэлыя дрэвы. Знойдзеныя гнёзды з вусенямі трэба зразаць і спальваць на месцы.

На поўдні Беларусі амерыканскага белага матылька заўважаюць ужо як мінімум чацвёрты год запар. У Лунінцы ў 2021-м праз гэтага шкодніка абвяшчалі каранцін на тры гады. Сёлета матылькоў заўважылі таксама ў Добрушскім раёне Гомельшчыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі