Палякі затрымалі кантрабандную партыю цыгарэт з Беларусі на $3,4 млн
Пошук кантрабанды
У Польшчы затрымалі кантрабандную партыю цыгарэт з Беларусі на $3,4 млн. Паводле дакументаў, грамадзянін Латвіі вёз у грузавіку пластыкавую ўпакоўку. Аўтамабіль спынілі для праверкі падаткавікі і не памыліліся. Рэнтген паказаў, што ў ім схаваная кантрабанда. Цыгарэт беларускай вытворчасці налічылі 520 тысяч пачак.
52-гадовага кіроўцу затрымалі, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Такую ж значную партыю кантрабандных цыгарэт у Польшчы перахапілі ў канцы мінулага года каля мяжы з Літвой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.