У праграму Алімпійскіх гульняў-2020 ўключылі пяць новых відаў спорту
У праграму Алімпійскіх гульняў-2020 ўключылі пяць новых відаў спорту. Гэта — бейсбол, серфінг, каратэ, скейтбордзінг і спартыўнае скалалажанне. Адпаведнае рашэнне прыняў Міжнародны алімпійскі камітэт.
Алімпіяда праз чатыры гады адбудзецца ў Токіа. Адзначаецца, што, дзякуючы ўключэнню новых відаў спорту ў алімпійскую праграму, гэтыя Гульні могуць стаць унікальнымі. Справа ў тым, што ў будучым гэтыя віды спорту абавязковымі не будуць.
Удзельнікі Алімпіяды ў Рыа атрымаюць рэкордную колькасць прэзерватываў
Нашым алімпійцам рэкамендуюць абаронены сэкс і асцерагацца “атак” насякомых