У Рыа ламалі замок ад уваходу на алімпійскі стадыён — згубілі ключ (відэа)
У Рыа-дэ-Жанейра невядомым чынам згубілі ключ ад аднаго з двух уваходаў на алімпійскі стадыён Энжэньян. Фанатам, якія хацелі трапіць на спартовы аб’ект праз усходнюю браму, давялося чакаць дзве гадзіны ў чарзе. Пасля гэтага іх накіравалі да іншага ўвахода.
Сведкай інцыдэнту стала журналістка ВВС Джулія Карнэйра, якая распавяла пра здарэнне ў сваім Твітары.
Паводле яе словаў, пазней ля ўсходняй брамы з’явіліся мужчыны з балтарэзам. Яны разрубілі замок і вызвалілі ўваход.
What a start! #Rio2016 kicking off with lost key and firemen forcing open lock to east gate of Olympic stadium #oops pic.twitter.com/7yj0moF9Ms
— Julia Carneiro (@juliadcarneiro) 3 августа 2016 г.