У Рыме маланка пашкодзіла антычную Трыумфальную арку Канстанціна

Трыумфальная арка Канстанціна

Трыумфальная арка Канстанціна / Reuters

У Рыме падчас навальніцы маланка пашкодзіла антычную Трыумфальную арку Канстанціна (IV стагоддзе нашай эры). Вялікі каменны фрагмент адкалоўся і ўпаў каля збудавання, паведамляе Reuters.

"Маланка ўдарыла ў арку прама тут, потым яна трапіла ў кут, і мы ўбачылі, як вось гэта адляцела", — кажа адзін са сведак здарэння.

У адміністрацыі археалагічнага парку запэўніваюць, што "ўсе фрагменты выяўленыя і знаходзяцца ў бяспецы". Яны пачалі ацэнку шкоды. Маланка трапіла ў арку з паўднёвага боку, дзе два дні таму пачаліся загадзя запланаваныя рэстаўрацыйныя працы.

Мэр Рыма Раберта Гуальцьеры заявіў, што навальніца ў Рыме "была беспрэцэдэнтнай з'явай". Яна аказалася "вельмі магутнай, адбылася ў вельмі кароткі прамежак часу і толькі ў некаторых раёнах горада, пачынаючы з гістарычнага цэнтра".

У Рыме маланка пашкодзіла антычную Трыумфальную арку Канстанціна
Reuters
У Рыме маланка пашкодзіла антычную Трыумфальную арку Канстанціна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі