У Шчучыне падпалкоўніку міліцыі стала кепска ў РАУС, ён памёр

Сяргей Асавік

Сяргей Асавік / dzyannica.by

У Шчучыне памёр намеснік начальніка мясцовага РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Сяргей Асавік. Яму было 42 гады. Як даведалася Еўрарадыё, падпалкоўніку стала кепска на працоўным месцы. Дактары "хуткай" яго не змаглі выратаваць.

Сяргей Асавік хутка прасунуўся па кар'ернай лесвіцы пасля 2020-га. Тады ён здымаў апазіцыйныя мітынгі на камеру і выклікаў АМАП на пратэстоўцаў.

Як піша "Наша ніва", Асавік быў мужам малодшай дачкі міністра культуры Анатоля Маркевіча, якая працуе ва ўпраўленні эканомікі Шчучынскага райвыканкама. І сваяцтва з Маркевічамі магло паспрыяць хуткаму прасоўванню афіцэра па службе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі