У вечаровым эфіры абмяркуем "Народны праект" указа для ІП з Анатолем Шумчанкам

У вечаровым эфіры абмяркуем "Народны праект" указа для ІП з Анатолем Шумчанкам

Госцем жывога вечаровага эфіра Еўрарадыё будзе лідар грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка. Мы абмяркуем з ім альтэрнатыву ўказу №222 Аляксандра Лукашэнкі, які вельмі не падабаецца індывідуальным прадпрымальнікам. "Народны праект" указа падрыхтавалі самі бізнэсоўцы.

Праект указа "ад ІП і для ІП" датычыцца збораў, якія прадпрымальнікі лічаць справядлівымі, колькасці асобаў і аб'ектаў гандлю, якія яны хацелі б мець права адчыняць, а таксама правілаў, па якім арганізуецца імпарт тавараў у Беларусь. Азнаёміцца з ім можна тут.

"Мы ініцыявалі "Народны праект", каб быць упэўненымі ў будучыні. Каб мы не бегалі ад правяраючых, каб мы не зачынялі свае працоўныя месцы. Каб быў хаця б які-небудзь давер. Бо сёння давер да ўладаў страчаны абсалютна", — распавядае Еўрарадыё Анатоль Шумчанка.

Жывы вечаровы эфір Еўрарадыё пачнецца ў 18:00, у ім мы разам з экспертамі абмяркуем тэмы сённяшняга дня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі