У Венесуэле з-за крызісу злачынцам стала нявыгадна рабаваць

У Венесуэле з-за крызісу злачынцам стала нявыгадна рабаваць

У Венесуэле з-за крызісу злачынцам стала нявыгадна рабаваць. Карэспандэнт Associated Press паразмаўляў з вулічным гангстарам па мянушцы Эль-Негрыта. 24-гадовы мужчына прызнаецца, што спіць з пісталетам пад падушкай і не памятае дакладна, колькі людзей забіў. Ён скардзіцца на катастрафічны стан венесуэльскай эканомікі, што непасрэдна адбіваецца на яго даходах. У патэнцыйных ахвяр цяпер няма грошай і каштоўнасцей. Злачынцам даводзіцца эканоміць кулі, бо кожная каштуе долар. За пісталет трэба заплаціць $ 800.

За апошнія тры гады ўлады Венесуэлы зафіксавалі істотнае скарачэнне злачынстваў. Напрыклад, забойстваў стала менш на 39%. Менш стала нападаў на людзей на вуліцах, скарацілася колькасць угонаў аўтамабіляў. З іншага боку, стала больш крадзяжоў дроту ці жывёлы.

Адзначаецца, што крыміналітэт адчувае недахоп "свежай крыві" — моладзь, якую раней вербавалі ў банды, намагаецца ў пошуках лепшага жыцця ўцячы ў суседнія краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі