У верасні золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся на $320 млн
У верасні золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся на $320 млн ці на 4,4%. На 1 кастрычніка яны складалі 6 млрд 926 млн 400 тысяч долараў, інфармуе прэс-служба Нацбанка.
Як вядома, у жніўні ЗВР выраслі на $216,2 млн (на 3,1%). Цяперашняе зніжэнне Нацбанк тлумачыць "планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля 382 млн долараў ЗША". Таксама на стан золатавалютных рэзерваў паўплывала зніжэнне кошту манетарнага золата.