У Віцебску тысяча чалавек адначасова скакала на адной назе (відэа)
У Віцебску 1066 чалавек адначасова скакалі на адной назе на працягу 15 секунд. Такім чынам яны ўстанавілі новы калектыўны рэкорд Гінэса ў спартыўнай намінацыі.
Як інфармуе БЕЛТА, рэкорд устанавілі навучэнцы і педагогі віцебскай СШ № 46. Іх дзеянні здымалі некалькі відэакамер. Матэрыялы адправяць у Лондан у штаб-кватэру Кнігі рэкордаў Гінэса. Чакаецца, што вынік стане вядомы праз паўтара месяца.
Папярэдні рэкорд у згаданай намінацыі быў устаноўлены студэнтамі і выкладчыкамі ў Казахстане. Але там на адной назе скакалі толькі каля 800 чалавек.