У Віцебску вырашылі пракласці цеплатрасу праз рэшткі дому жонкі Марка Шагала
Рэшткі падмурка гасцініцы Брозі ў Віцебску / news.vitebsk.cc
Праз рэшткі падмурка гасцініцы Брозі ў Віцебску, дзе жыла жонка Марка Шагала — Бэла Розенфельд, капаюць траншэю для цеплатрасы, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.
Гасцініца Брозі цесна звязана з вядомым беларускім мастаком Маркам Шагалам. Тут пражывала яго жонка Бэла — муза яго жыцця і творчасці. Разам з ёй ён жыў у гатэлі Брозі ў 1915 годзе. Пасля мастак намаляваў будынак гасцініцы для сваёй кнігі "Маё жыццё".
Блогер Аляксей Андраянаў распавёў, што атрымалася датэлефанавацца да Мінкульта: "Нейкім чынам інфармацыя дайшла да начальніка Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Наталлі Дзмітрыеўны Хвір — яна вельмі дапамагала па іншых пытаннях раней".
Пасля званка Наталлі Хвір працы спынілі да панядзелка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.