У зале, дзе меўся засядаць урад Польшчы, знайшлі апаратуру для падслухоўвання

Апаратура для праслухоўвання, ілюстрацыйнае фота

Апаратура для праслухоўвання, ілюстрацыйнае фота / Fotolia / Creatix

Спецслужбы выявілі апаратуру для падслухоўвання ў памяшканні, дзе мелася адбыцца 7 траўня пасяджэнне польскага ўрада, перадае Польскае радыё.

Выязное пасяджэнне ўрада на чале з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам мусіць адбыцца ў Катавіцах. Яно звязанае з Еўрапейскім эканамічным кангрэсам, які сёння пачынаецца ў гэтым горадзе. На форуме асноўнымі пытаннямі будуць трансфармацыя і бяспека. Удзел у кангрэсе прыме кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Пра выяўленую апаратуру паведаміў у сацсетках прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Яцэк Дабжыньскі.

"Служба аховы дзяржавы ў супрацоўніцтве з Агенцтвам унутранай бяспекі выявіла і дэмантавала прылады, якія маглі быць выкарыстаныя для падслухоўвання ў зале, дзе сёння пройдзе пасяджэнне Рады міністраў ў Катавіцах. Службы праводзяць далейшыя мерапрыемствы ў згаданым пытанні", — напісаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі