Уцяклі шасцёра зняволеных з ПВК "Вагнер", адзін з іх — грамадзянін Беларусі

Найміты з "Вагнера" на стрэльбах / Ілюстрацыйнае фота
Найміты з "Вагнера" на стрэльбах / Ілюстрацыйнае фота

Шасцёра зняволеных, завербаваных у ПВК "Вагнер", збеглі з навучальнага цэнтра ў Луганскай вобласці. Адзін з іх — грамадзянін Беларусі.

Арыентыроўкі нам пошук уцекачоў развешваюцца ў Растоўскай вобласці Расіі. Іх заўважылі ў некаторых установах Растова-на-Доне.

З арыентыроўкі вынікае, што найміты ўзброеныя і небяспечныя. У перыяд з 21 па 22 снежня яны збеглі з тэрыторыі навучальнага цэнтра ПВК "Вагнер" у Краснадонскім раёне Луганскай вобласці. Сярод іх — тры грамадзяніна Узбекістана і па адным — Расіі, Беларусі і Кыргызстана.

Адзначаецца, што яны могуць знаходзіцца на тэрыторыі Растоўскай вобласці. Тамтэйшых просяць звяртаць асаблівую ўвагу на людзей у ваеннай форме. Пры гэтым неабходна памятаць пра ўласную бяспеку.

Сбежали шестеро заключённых из ЧВК "Вагнер", один из них — гражданин Беларуси.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі