Украіна плануе эвакуіраваць жыхароў Крыма "на час актыўнай дэакупацыі" — Падаляк
Украіна плануе эвакуіраваць жыхароў Крыма "на час актыўнай дэакупацыі" паўвострава. Пра гэта піша ў Twitter дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Ён адзначае, што для тых, хто жадае пакінуць Крым, улады Украіны "ужо распрацоўваюць эвакуацыйныя маршруты".
"Пакуль жа просім усіх трымацца як мага далей ад ваенных аб'ектаў і праверыць сховішчы", — піша Падаляк. І дадае, што для Украіны жыццё грамадзян — безумоўны прыярытэт.
Крым знаходзіцца пад расійскай акупацыяй з 2014 года.
Напярэдадні ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў чарговы раз заявіў, што ўся акупаваная Расіяй тэрыторыя Украіны будзе вызвалена. Ён параіў расійскім вайскоўцам бегчы з украінскай зямлі.
Зрозуміло, що для життя громадян – безумовний пріоритет. Тому ми вже розробляємо евакуаційні маршрути для жителів окупованого Криму, охочих покинути півострів на час активної деокупації. Поки ж просимо всіх триматися якомога далі від військових об’єктів і перевірити укриття.
— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) August 30, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.