Зяленскі: расійскім вайскоўцам прыйшоў час бегчы
"Калі яны хочуць выжыць — расійскім вайскоўцам прыйшоў час бегчы", — заявіў увечары 29 жніўня ў чарговым відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. "Акупанты павінны ведаць: мы будзем гнаць іх да мяжы", — дадаў ён. Зяленскі прапанаваў тым расіянам, якія не хочуць вяртацца на радзіму, здавацца ў палон: "Мы гарантуем ім выкананне ўсіх нормаў Жэнеўскіх канвенцый". Тыя ж акупанты, якія не пачуюць яго словы, украінскі прэзідэнт паабяцаў, што яны "будуць мець справу з нашымі абаронцамі, якія не спыняцца, пакуль не вызваляць усё, што належыць Украіне".
Якраз у панядзелак з'явілася інфармацыя пра прарыў украінскімі войскамі паўднёвага фронту.
"Хтосьці хоча ведаць, якія ў нас планы? — кажа Уладзімір Зяленскі. — Вы не пачуеце канкрэтыкі ад ніводнай сапраўды адказнай асобы. Таму што гэта вайна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.