Улада для народа: ці працуе гэты прынцып у Беларусі — эфір з Цесаковай

Вольга Цесакова / Еўрарадыё
Вольга Цесакова / Еўрарадыё

Ва ўмовах, калі не зразумела, што можа стаць нагодай для затрымання і прысуду ў выніку, праяўляць любую актыўнасць падаецца небяспечным. І гаворка нават не пра публічнае выказванне пазіцыі наконт прывозу расійскай ядзернай зброі ў Беларусь ці асуджэнне вайны ва Украіне — патрабаванне ад чыноўнікаў выконваць свае службовыя абавязкі ў сённяшняй Беларусі можа невядома чым скончыцца. Але кажуць, што магчымасці адстойваць свае правы ў беларусаў яшчэ ёсць.

Ці застаюцца яшчэ ў беларусаў магчымасці прымусіць чыноўнікаў выконваць свае абавязкі? Як працуюць петыцыі і чаму варта звяртацца адразу да Качанавай? Чаму сёння найбольш актуальныя “размовы на кухні” і ці магчыма іх вывесці ў публічную прастору? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дэпутатка Мінгарсавета, грамадская актывістка Вольга Цесакова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі