Ціханоўскую бачылі ў Мінску. Што?!
Выбары
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды другой гадавіны вайны ва Украіне.
І таксамк з заклікам не ўдзельнічаць у выбарах. Відэазварот трансліравалі на буйных экранах па ўсёй краіне — ад супермаркетаў да плошчаў, дзе яны ўсталяваныя.
Тым часам ЦВК кажа, што ўжо траціна выбарцаў прагаласавалі на датэрміновых выбарах. Гэта дадзеныя на вечар 23 лютага, калі скончыўся чацвёрты дзень датэрміновага галасавання.
Усяго ў выбарчыя спісы ўключаныя 6,913 млн чалавек — гэта значыць, што ля ўрнаў нібыта ўжо пабывалі больш за 2 млн беларусаў.
Самая высокая яўка ў Гомельскай вобласці. Самая нізкая — у Мінскай і Гарадзенскай абласцях, а таксама ў Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.