Уладзімір Самсонаў выйшаў у 1/8 фіналу на Алімпіядзе
Уладзімір Самсонаў (9-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшаў у 1/8 фіналу ў настольным тэнісе на Алімпіядзе ў Рыа. Беларус у 1/16 фіналу абыграў шведа Крысціяна Карлсана (27-е месца) з лікам 4:2 (9:11, 11:7, 8:11, 11:5, 11:7, 11:8). За выхад у чвэрцьфінал Самсонаў пазмагаецца з Полам Дрынкхолам з Брытаніі (58-е месца ў рэйтынгу).
Самсонаву ўжо 40 гадоў. Гульні ў Рыа — шостыя для яго. Гэта апошні шанец спарстмена на алімпійскі медаль.