Уладзімір Зяленскі хоча абмеркаваць з Дональдам Трампам пытанне Беларусі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / kommersant.ru

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі хоча абмеркаваць з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пытанне Беларусі.

"Мы хочам абмеркаваць з Трампам тое, што расіяне хочуць зрабіць зь Беларуссю,цытуе словы Зяленскага Радыё Свабода. — Мы гэта дакладна ўсведамляем".

14 лютага Уладзімір Зяленскі знаходзіцца ў Мюнхене, куды ён прыехаў для ўдзелу ў канферэнцыі ў пытаннях бяспекі. Зяленскі згадаў Беларусь у той момант, калі расказваў пра працяг кантактаў Расіі з КНДР, пра яе запыт новага вайсковага кантынгента (яшчэ каля 2 тысяч вайскоўцаў, якіх плануе скарыстаць у вайне супраць Украіны).

"Вы ведаеце, што адбываецца з Беларуссю?... — гаварыў прэзідэнт Украіны. — Ніхто не думае пра гэта, але гэта факт. Ужо ў гэтым годзе Расія падрыхтуе 15 дывізій для трэніроўкі і ўзмацнення сітуацыі на беларускім напрамку. І мы думаем, што яны ўсе, ці часткова, будуць на тэрыторыі Беларусі. Гэта будзе 100-150 тысяч чалавек. Гэта проста вялікая групоўка. Я не ўпэўнены, што гэтая групоўка пойдзе наступам на Украіну.... Яна можа пайсці ва Украіну, ці ў Польшчу з краінам Балтыі".

"Мы патрабуем, каб расійскія войскі былі выведзеныя не толькі з Украіны, але і з нашай зямлі", гаварыла на дыскусіі "Беларусь пасля выбараў 2025: каталізатар пераменаў або пешка ў чужой гульні?" на Мюнхенскай канферэнцыі кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская.

У сваім навагоднім звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чарговы раз згадаў Беларусь і сказаў наступнае: "І я ўпэўнены, надыдзе дзень, калі ўсе мы скажам: "Жыве Беларусь!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі