Уначы на праезнай частцы праспекта Незалежнасці ў Мінску спаў пешаход
Уначы на праезнай частцы праспекта Незалежнасці ў Мінску спаў пешаход. Здарэнне адбылося ва Уруччы. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба сталічнай ДАІ, мужчыну пашанцавала: яго не пераехаў аўтамабіль, ДТЗ справакавана не было. Высветлілася, што пешаход быў у стане алкагольнага ап'янення. ДАІшнікі мужчыну забралі з сабой. Яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
ДАІ заклікае грамадзян неадкладна паведамляць праваахоўнікам пра выпадкі знаходжання п'яных пешаходаў на праезнай частцы.
@gaiminsk
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.