Урад адменіць валютную прывязку тарыфаў на газ і электрычнасць
У Беларусі стварылі міжведамасную працоўную групу ў сферы тарыфнага рэгулявання. Яна павінна разабрацца з такімі праблемамі, як высокія цэны на цеплавую і электраэнергію для прамысловых прадпрыемстваў, лішак электраэнергіі пасля запуску АЭС ды інш. Распараджэнне № 308р пра стварэнне групы падпісаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, інфармуе tut.by.
Кіраваць групай будзе міністр гандлю і антыманапольнай палітыкі Уладзімір Калтовіч. У яе ўвайшлі таксама прадстаўнікі Мінфіна, Мінпрама, Мінтранса, Мінжылкамгаса, Нацбанка, Мінгарвыканкама.
Мяркуецца, што з 1 студзеня 2017 года кошты (тарыфы) на прыродны газ, электра- і цеплавую энергію для спажыўцоў рэальнага сектара эканомікі не будуць прывязаныя да замежнай валюты. Адпаведныя прапановы группа мусіць унесці ва ўрад да 20 жніўня. Таксама група павінна будзе выпрацаваць механізм кампенсацыі даходаў для газа- і энергазабяспечвальных арганізацый.
Сяпрод задачаў, пастаўленых перад групай, — прапановы аб укараненні з 2017 года стымулюючых тарыфаў на электраэнергію, атрыманую ад Беларускай АЭС.