Усе бясплатныя оўпен-эйры лета: Ад Akute і Nizkiz да сусветных зорак

Усе бясплатныя оўпен-эйры лета: Ад Akute і Nizkiz да сусветных зорак

Еўрарадыё сабрала для цябе спіс усіх оўпэн-эйраў лета, на якія можна патрапіць бясплатна. Ёсць верагоднасць, што яшчэ не ўсе арганізатары анансавалі свае фэсты, і спіс будзе папаўняцца. Але ў ім і так ужо шмат смачнага!

 

Atlas Weekend Talents 

Калі і дзе: 31 траўня, Re:public

Каго паслухаць: Nizkiz, Akute, Intelligence, Bez.Not, Groove Dealers

Atlas Weekend Talents — гэта беларускі адбор і афіцыйная прэпаці кіеўскага фэсту Atlas Weekend. Граць будуць пяць беларускіх гуртоў, якія спаборнічаюць за права паўдзельнічаць у Atlas Weekend, і ўкраінскія госці Vagabond Specter і Bahroma. За тое, хто з беларусаў зможа выступіць на адной сцэне з Chemical Brothers, будуць адказваць гледачы. Карацей, запісвай у каляндарык: тусуемся і ствараем гісторыю беларускай музыкі.

 

Дзень Швецыі

Калі і дзе: 2 чэрвеня, Мінск, Верхні горад. 

Каго паслухаць: Jay-Jay Johannson, Ені Бергрэн (Ace of Base), Akute, кавер-бэнд Пятра Клюева з уласнымі версіямі хітоў шведскіх музыкаў.  

Швецыя сёлета адкрывае сезон фестываляў нацыянальных культур у Верхнім горадзе. Цэлы дзень можна будзе спасцігаць культуру шведаў на спаборніцтвах і майстар-класах, есці і глядзець, як гатуецца сапраўдная шведская ежа, а не мітболы з IKEA. А з дапамогай шлемаў віртуальнай рэальнасці можна будзе, няхай сабе і віртуальна, але трапіць ў Швецыю. Для дзяцей будуць дзіцячая і спартовая пляцоўкі. Пачатак канцэрта ў 20:30. 

Больш інфармацыі можна знайсці на сайце амбасады

 

Вялікі Брытанскі Фестываль

Калі і дзе: 16 чэрвеня, плошча Свабоды

Каго паслухаць: Шан Эванс, вакалістка Kosheen.

16 чэрвеня сцяг арганізацыі дзён нацыяныльных культур у Мінску падхопіць да амбасады Вялікабрытаніі. Адкрыюць свята валыншчыкі, якія ў 12 гадзін дня выйдуць з дзвярэй амбасады на вуліцы Карла Маркса і пройдуць да плошчы Свабоды. Там будуць арганізвананыя тэматычныя і інтэрактыўныя пляцоўкі. Напрыклад, пройдзе паказ адзення брытанскіх дызайнераў, можна будзе пачаставацца нацыянальнымі стравамі і напоямі ці здаць экзамен на веданне англійскай. Днём у Верхнім горадзе можна будзе паслухаць валынку, флейту і акардэон, а ўвечары каверы на The Beatles, Queen, Дэвіда Боўі і Эда Шырана ад музыкаў з Глазга. Завершыць вечар палутарагадзінны выступ Шан Эванс, чароўнага голасу брыстальскага гурта Kosheen.

 

Джазавыя вечары ля Ратушы

Калі і дзе: 23 чэрвеня, 30 чэрвеня, 7 ліпеня.

Каго паслухаць: чакаем навін на наступным тыдні 

Cёлета гледачоў чакаюць тры джазавыя канцэрты на плошчы Свабоды. Кожны з іх будзе прысвечаны асобнай тэме: “Лацінаамерыканскі джаз”, “Традыцыі і сучаснасць”, “У джазе толькі дзяўчаты”. У межах канцэртаў на сцэну выйдуць лепшыя беларускія музыкі, а таксама госці з ЗША, Германіі, Бразіліі, Францыі, Ізраілю, Кубы і Расіі. Склад артыстаў абяцаюць абвясціць да канца траўня.

 

“Би-2 FEST”

Калі і дзе: 6 ліпеня, Бабруйск, плошча каля “Бабруйск-Арэны”

Каго паслухаць: натуральна, “Би-2”, а яшчэ іх сяброў, латвійцаў Brainstorm 

 

Музыкі “Би-2” сцвярджаюць, што даўно марылі пра ўласны бясплатны оўпэн-эйр. Цяпер могуць сабе дазволіць зладзіць яго на радзіме (менавіта ў Бабруйску ў 80-я пачалася гісторыя гурта) і запрасіць выступаць толькі лепшых сяброў. У лайн-апе, акрамя двухгадзіннага выступу Шуры з Лёвам, латвіцы Brainstorm (прывязуць на фэст свежанькі альбом), папулярны на пачатку 2000-х гурт “Сети”, сяброўскі пост-панк ад гурта Midnight Faces (USA) і гурт “Солнечная сторона”. Гэтая каманда была звышпапулярнай у Беларусі ў 1980-я і натхніла “Би-2” заняцца музыкай. Пачатак у 18:00.

 

Пешаходка

Дзе і калі: ужо ідзе і будзе працягвацца кожную суботу да канца лета, Верхні горад 

Каго паслухаць: Akute, :B:N:, Intelligency, ili-ili.

Адноўленая “Пешаходка” цэлы год збірала заявы ад вулічных і не зусім музыкаў. Дарэчы, дасылаць іх можна і цяпер, як мінімум, зможаце выступіць у наступным годзе. Кожны тыдзень у акаўнтах праекта ў сацыяльных сетках публікуецца лайн-ап на наступную суботу. Сачыце за імі ці проста прыходзьце ў Верхні горад. Будзе сюрпрыз.

 

А-Fest

Дзе і калі: 11 жніўня

Каго паслухаць: BeZ Bileta, Modjo, Сафі Эліс-Бэкстар

Сёлета А-Fest пройдзе ўжо ў трэці раз. Месца тое ж: грандыёзны оўпэн-эйр адбудзецца ў Лошыцкім парку. Арганізаратары зноў абяцаюць палепшыць меню і арганізаваць фуд-корт без чэргаў. Спадзяёмся, з трэцяй спробы атрымаецца. Вечарына будзе тэматычная: 15 жніўня ў заснавальніка піўзавода “Аліварыя” і мінскай легенды графа Чапскага Дзень нараджэння.

За музычны складнік адказваюць BeZ Bileta, французскі хаус-поп-дуэт Modjo і спявачка Сафі Эліс-Бэкстар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі