Ва Украіне выдадуць паштовую марку з Крымскім мостам
Марка з Крымскім мостам, якую выдадуць накладам у 7 млн асобнікаў.
Ва Украіне выдадуць паштовую марку з Крымскім мостам. Дакладней — "з тым, што ад яго засталося", паведамляе кіраўнік "Укрпошты" Ігар Смілянскі.
На марцы хлопец і дзяўчына ў позе закаханых з "Тытаніка" стаяць на краі разбуранага моста. Уночы на 8 кастрычніка якраз такі край там і ўтварыўся: пасля выбуха ў ваду абрынуліся два пралёты.
Дакладная дата выпуску маркі стане вядомая пазней. Плануецца наклад у 7 млн асобнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.