Вайсковец у форме з Беларусі перайшоў мяжу і пашкодзіў памежны плот у Польшчы

На мяжы Польшчы і Беларусі / East News

На мяжы Польшчы і Беларусі / East News / East News

Вайсковец у форме перайшоў мяжу з Беларусі і трапіў на польскую тэрыторыю. Там ён пашкодзіў плот, уведзены палякамі ўздоўж мяжы. Пра гэта журналістам распавяла спікерка Памежнай службы Польшчы Анна Міхальска.

Інцыдэнт здарыўся ў раёне вёскі Дубічы Царкоўныя. Калі польскія памежнікі заўважылі вайскоўца, ён вярнуўся на беларускую тэрыторыю.

Па словах Міхальскай, плот быў пашкоджаны нязначна, нейкага істотнага рамонту для яго не спатрэбіцца.

Прадстаўніца польскіх памежнікаў канстатуе, што такія здарэнні на мяжы адбываюцца не першы раз. Часцей за ўсё людзі, якія прыходзяць з Беларусі і спрабуюць зрабіць дзіркі ў плоце, апранутыя ў цывільнае. Аднак здараецца, што яны носяць вайсковую форму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі