Вера Лапко выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Сэн-Гадэнсе
Беларуска Вера Лапко выйшла ў фінал тэніснага турніру ў французскім Сэн-Гадэнсе. У паўфінальным паядынку яна адолела ў трох сэтах аўстралійку Джэймі Форліс — 3:6, 6:4, 6:2. Заўтра яна згуляе з пераможцай матчу паміж дзвюма прадстаўніцамі Нідэрландаў — Аранчай Руіс (108) і Кірын Лемуан (313).
Пасля гэтага Лапко накіруецца ў Парыж і выступіць у кваліфікацыі на “Галан Гарос” — адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе. Яшчэ тры беларускія тэнісісткі згуляюць на гэтым турніры адразу ў асноўнай сетцы — гэта Арына Сабаленка (45), Аляксандра Сасновіч (51) і Вікторыя Азаранка (84).