Чыноўнікі хочуць ліквідаваць "Беларускую федэрацыю пейнтбола"
Гулец у пейнтбол
Чыноўнікі хочуць ліквідаваць чарговую грамадскую арганізацыю. На гэты раз прыйшла чарга "Беларускай федэрацыі пейнтбола".
Арганізацыю заснавалі ў 2015 годзе пры ўдзеле Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ). Яна ставіла за мэту аб'яднанне неабыякавых да пейнтбола людзей, пад яе эгідай праводзіліся спаборніцтвы, піша "Зеркало" са спасылкай на "Позiрк".
Пейнтбол — камандная гульня з ужываннем пнеўматычнай зброі, якая страляе шарыкамі з фарбай. Пры сутыкненні з гульцом ці іншым аб'ектам такія "патроны" разбіваюцца і афарбоўваюць перашкоду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.