Чыноўнікам МАРГ не спадабаўся "Помоич" з рэкламы

Бірулькі-"трэшыкі"

Бірулькі-"трэшыкі" / кадр з рэкламы

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прызнала неэтычнай рэкламу бірулек "Трэшыкі" ад гандлёвай сеткі "Суседзі". Паводле чыноўнікаў, на гэтую рэкламу ім паскардзіліся ў калектыўным звароце грамадзян.

У ведамстве заявілі пра парушэнне агульнапрынятых нормаў маралі, бо "ў беларускім грамадстве непрымальна публічнае выкарыстанне (у тым ліку ў рэкламе) жаргонных слоў пра смецце і прыбіральню". У якасці прыкладу чыноўнікі назвалі імя аднаго з герояў-"трэшыкаў" — "Помоич".

У МАРГ параілі гандлёвым арганізацыям і блогерам, якія распаўсюджваюць рэкламу, не выкарыстоўваць зняважлівыя і непрыстойныя словы ў рэкламе. Чыноўнікі нагадалі, што за гэта пагражае штраф: фізічным асобам — ад 5 да 10 базавых велічыняў, ІП — ад 10 да 25 БВ, юрыдычным асобам — ад 20 да 50 БВ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі